"FEEL BRAZIL: Фавэла!"

0 votes

24 траўня з 23:00 да 5 раніцы ў Loft Cafe пройдзе канцэптуальная ноч у бразільскім стылі. Тэма — фавэла.

Фавэла — вольнае пасяленне ў бразільскіх гарадах, вядомае пераважна беднасцю, крыміналам, развязным жыццём. Але гэта таксама і месца, дзе нараджаюцца самыя каларытныя музычныя стылі і танцы Бразіліі. Месца, дзе ўмеюць адпачываць так, быццам заўтра не настане.

24 траўня ў такую "фавэлу" пераўтворыцца мінскае Loft Café. Запрашаем на ноч свабоды і ўседазволенасці.

У праграме:
* Чароўныя бразільскія рытмы ад Gata (FICAG.by) і Kornej (Contrabass.by)
* Фавэла Фанк — дзёрзкі, сексуальны і эпатажны танец бразільскіх фавэл. Майстар-класс ад фанкейры Марсіі
* Капуэйра — відовішчны мікс бойкі і танца
* Самба джы хода — эмацыйны і жартаўлівы танец, падчас якога можна выйсці ў кола і патанчыць з тым, хто спадабаўся.

Асаблівасцю вечарын FEEL BRAZIL (што перакладаецца як "Адчуй Бразілію") з'яўляецца яднанне з публікай. Усе наведвальнікі — яны ж і ўдзельнікі аднаго вялікага інтэрактыўнага шоў.

Інфа: +375 29 130-20-33
Столікі: +375 29 380-00-10
----
FEEL BRAZIL — серыя тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных Бразіліі, якія ладзіць у Мінcку Міжнародная школа капуэйры FICAG. Галоўная мэта FEEL BRAZIL — пазнаёміць беларускую публіку з культурнымі феноменамі Бразіліі праз аўтэнтычныя танцы, музыку, шоў, перфомансы, майстар-классы. Акцэнт — на ўзаемадзеянне з наведвальнікамі, каб кожны меў магчымасць па-сапраўднаму "адчуць" Бразілію, краіну, якая натхняе мільёны людзей па ўсім свеце сваёй багатай і разнастайнай культурай.

Комментарии

Отправить комментарий

  • Доступны HTML теги: <img> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Use to create page breaks.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Вы, случаем, не робот?

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 37 гостей.